Капіталізацыя Amazon упершыню ў гісторыі перавысіла $3 трлн
- 3.08.2026, 20:25
Amazon уваходзіць у пятэрку найдаражэйшых кампаній у свеце.
Акцыі тэхналагічнай кампаніі Amazon (AMZN), якая кіруе самым вялікім у свеце інтэрнэт-крамай, у панядзелак, 3 жніўня, падаражэлі на 5,64%. У момант цана акцый дасягнула адзнакі $286,9. У выніку рынкавая капіталізацыя кампаніі ўпершыню перавысіла $3 трлн.
Amazon уваходзіць у пятэрку кампаній з найбуйнейшай у свеце капіталізацыяй. Паводле дадзеных TradingView на вечар 3 жніўня, рынкавая вартасць Amazon складае $3,08 трлн.
Топ-5 найдаражэйшых публічных кампаній паводле стану на 3 жніўня выглядае так:
NVIDIA — $4,9 трлн;
Alphabet — $4,54 трлн;
Apple — $4,48 трлн;
Microsoft — $3,63 трлн;
Amazon — $3,07 трлн.
Акцыі Amazon працягнулі рост, які пачаўся на мінулым тыдні пасля публікацыі справаздачы за другі квартал 2026 года, якая паказала наймацнейшы рост выручкі яе падраздзялення — воблачнай платформы Amazon Web Services — з 2021 года, піша Bloomberg.
Паводле падлікаў агенцтва, Amazon спатрэбілася больш за два гады, каб дасягнуць капіталізацыі ў $3 трлн пасля таго, як у чэрвені 2024 года кампанія ўпершыню пераадолела адзнаку ў $2 трлн.
Аналітыкі з Уол-стрыт аптымістычна ацэньваюць доўгатэрміновыя перспектывы Amazon. Паводле дадзеных Bloomberg, эксперты прагназуюць, што сярэдняя мэтавая цана акцый кампаніі на працягу года вырасце (да бягучага ўзроўню таргоў) яшчэ на 14%.