Зяленскі звольніў Сцяфанішыну з пасады пасла ў ЗША
- 3.08.2026, 20:35
Сама Сцяфанішына паведаміла, што гэта яе рашэнне, прынятае з-за асабістых абставін.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у панядзелак, 3 жніўня, звольніў Вольгу Сцяфанішыну з пасады пасла Украіны ў ЗША. Указ апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы.
Указ датаваны 3 жніўня.
Сама Сцяфанішына апублікавала ў Facebook фота сваёй заявы аб звальненні, таксама датаванай 3 жніўня, і напісала, што гэта яе рашэнне, прынятае з-за асабістых абставін.
«Я ўдзячная прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму за гэты давер і прадастаўленыя магчымасці. Разлічваю на яго разуменне і падтрымку гэтага рашэння. Для мяне важна прымаць такія рашэнні самастойна, тым больш што асноўныя пункты плана, з якім я прыехала, выкананыя», — заявіла яна.
Сцяфанішына таксама сказала, што хутка асобна і публічна пракаментуе пытанні, якія апошнім часам гучаць у медыя.
30 ліпеня Сцяфанішына казала, што прэзідэнт не прасіў яе аб адстаўцы і хоча, каб яна засталася на пасадзе.