BE RU EN

Украіна ўвяла санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў

  • 3.08.2026, 21:48

Яны працуюць на расійскі ваенна-прамысловы комплекс.

Украіна ўвяла санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў. У Кіеве заявілі, што яны працуюць на расійскі ваенна-прамысловы комплекс. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 3 жніўня.

У санкцыйны спіс трапіла ААТ «Кідма Тэк», зарэгістраванае ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Кампанія займаецца сістэмамі відэаапрацоўкі, распрацоўкай тэлевізійных і цеплавізійных сістэм відэаназірання, сістэм апрацоўкі аэракасмічных здымкаў, штучным інтэлектам.

Таксама пад санкцыі трапіла ТАА «Тысса», зарэгістраванае ў Маладзечне. Кампанія праектуе і будуе рэнтген-кабінеты, а таксама выконвае задачы па арганізацыі забеспячэння радыяцыйнай абароны ў медыцынскіх, навуковых арганізацыях і на прамысловых прадпрыемствах.

Апошнія навіны