Трамп назваў магчымы тэрмін поўнага адкрыцця Армузскага праліву
- 3.08.2026, 22:05
Прэзідэнт ЗША сцвярджае, што яго могуць адкрыць ужо да «заўтрашняга дня».
Армузскі праліў можа быць адкрыты для суднаходства ўжо заўтра, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з журналістамі ў Белым доме. Трансляцыю мерапрыемства вядзе афіцыйны YouTube-канал рэзідэнцыі амерыканскага лідара.
«Гэта не вельмі складана: мы гаворым пра [Армузскі] праліў — пра адкрыццё праліву літаральна да заўтрашняга дня. Пра поўнае адкрыццё», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, перамовы з Іранам павінны прайсці хутка, і пасля адкрыцця Армузскага праліву пойдзе гаворка пра ядзерны патэнцыял ісламскай рэспублікі. Трамп падкрэсліў, што цяпер у Тэгерана ёсць «апошні шанец» падпісаць «добры дакумент».