Беларуска стала чэмпіёнкай Еўропы па сінхронным плаванні
- 3.08.2026, 22:16
Спаборніцтвы праходзяць у Парыжы.
Беларуская спартсменка Васіліса Хандошка заваявала першую для зборнай Беларусі медаль чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту, які праходзіць у Парыжы.
3 жніўня адбыліся спаборніцтвы салістак у вольнай праграме. За сваё выступленне Хандошка атрымала 292,3887 балаў і заняла першае месца сярод 12 фіналістак.
Срэбны медаль заваявала прадстаўніца Германіі Клара Бляйер, якая адстала ад беларускай спартсменкі прыкладна на тры балы. Бронзу атрымала іспанка Ірыс Тыо Касас, якая саступіла пераможцы амаль восем балаў.
Для Васілісы Хандошкі гэта першы ў кар'еры залаты медаль чэмпіянату Еўропы. Раней, шэсць гадоў таму, на кантынентальным першынстве ў Будапешце яна стала бронзавай прызёркай.
Акрамя таго, у актыве беларускай сінхраністкі ёсць тры ўзнагароды чэмпіянатаў свету.
4 жніўня ў Парыжы будуць разыграны медалі ў тэхнічнай праграме салістак.