BE RU EN

У спарынг-партнёра Пуціна па выбарах пачаліся праблемы з псіхічным здароўем

  • 30.08.2026, 0:20

У ягоным канале з'явілася паведамленне пра «траўму».

У лідара «Справядлівай Расіі» Сяргея Міронава, шматгадовага спарынг-партнёра Пуціна па выбарах, пачаліся праблемы з псіхічным здароўем, паведамляе «Сібір пост».

26 жніўня ў канале Міронава з'явілася заява пра тое, што ў Алтайскім краі ён «атрымаў невялікую траўму», якая патрабавала лячэння. Характар траўмы названы не быў, а да запісу было прыкладзена старое афіцыйнае фота Міронава.

Паводле суразмоўцаў выдання «Сібір пост», на сустрэчы ў Алтайскім краі «падчас нешматлікіх выступленняў і адказаў на загадзя падрыхтаваныя пытанні Міронаў не мог трымацца ніткі аповеду і пераскокваў з адной думкі на другую, губляючы першапачатковы сэнс выказванняў».

На самаўстараненне Міронава з кампаніі таксама звярнула ўвагу «Независимая газета». Выданне адзначае, што, калі траўма насамрэч была, палітык мог бы цалкам удзельнічаць у тэледэбатах у гіпсе або з павязкай.

Апошнія навіны