BE RU EN

Том Круз вяртаецца ў «Дні грому»

  • 31.08.2026, 13:30

Але без Ніколь Кідман.

Акцёр Том Круз вернецца да ролі гоншчыка Коула Трыкла ў працяг фільма «Дні грому», аднак ягоная былая жонка Ніколь Кідман у новым праекце не з’явіцца. Замест яе партнёркай Круза ў стужцы стане Эн Хэтауэй, піша Reality Tea (пераклад — сайт Charter97.org).

Paramount Pictures афіцыйна абвясціла Хэтауэй выканаўцай галоўнай жаночай ролі. Яна сыграе ўладальніцу гоначнай каманды. Круз зноў увасобіць Коула Трыкла — героя арыгінальнага фільма 1990 года.

Раней паведамлялася, што Круз хацеў прыцягнуць Кідман да працягe. Актрыса сыграла доктара Клэр Левіцкі — каханую яго персанажа ў першай частцы. Паводле крыніцы, для Кідман нават маглі прыдумаць невялікую ролю. Аднак гэтыя планы так і не атрымалі афіцыйнага пацверджання.

«У працягу магла знайсціся роля для Кідман», — сцвярджалі раней крыніцы, знаёмыя з праектам. Цяпер, судзячы па абвешчаным акцёрскім складзе, стваральнікі абралі зусім іншы кірунак.

Паўторнае аб’яднанне Круза і Кідман выглядала асабліва інтрыгуюча для прыхільнікаў: акцёры пазнаёміліся на здымках «Дзён грому», пажаніліся ў тым жа 1990 годзе, а ў 2001-м развяліся.

Для Хэтауэй фільм стане першай сумеснай працай з Крузам. Paramount ужо прадставіла іх сумесны фотаздымак на аўтадроме Daytona International Speedway.

Працяг «Дзён грому» стане чарговым вяртаннем Круза да культовых роляў пасля поспеху «Топ Ган: Мэверык». Фільм будуць здымаць для IMAX, а прэм’ера запланаваная на 2 чэрвеня 2028 года.

Апошнія навіны