У Мінску стала больш платных стаянак
- 4.08.2026, 1:59
Названыя адрасы.
У Мінску з 3 жніўня пашырылі зону платных стаянак, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Паркоўкі сталіцы».
Платнымі сталі стаянкі па адрасах:
вуліца Караля ад вуліцы Сухай да дома 51;
вуліца К. Цэткін;
вуліца Гебелева ад вуліцы Іерусалімскай да вуліцы Калектарнай;
вуліца Андрэеўская ад вуліцы Пуліхава да вуліцы Захарава;
вуліца Пуліхава ад вуліцы Смаленскай да вуліцы Першамайскай;
вуліца В. Хоружай, пляцоўка ўздоўж дома 10, карпус 2, дамоў 14 і 16;
вуліца Натуралістаў насупраць дома 10 па няцотным баку;
вуліца Натуралістаў ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кедышкі.