Дзе Пуцін?
- Telegram-канал «СерпомПо»
- 4.08.2026, 9:14
Добра сядзець у далёкай Маскве пад аховай.
Выбухі, пажары, разбурэнні, смерці. Кожны дзень прыносіць трагічныя навіны з Расіі. Адна з шакавальных сённяшніх навін — зафіксаваны на відэа выбух украінскага беспілотніка на пляжы пад Геленджыкам. Сем чалавек загінулі, у т.л. трое дзяцей, каля 40 пацярпелі.
І вось пытанне — дзе Пуцін? Лаўроў? Мішусцін? Захарава, Пяскоў, Кірыенка? Спадзяёмся, яны ўжо накіраваліся на геленджыкскі пляж, едуць наведваць пацярпелых у бальніцы? Каб на месцы пераканацца, да чаго прыводзіць іх калектыўная адмова ад неадкладнага заключэння пагаднення аб спыненні агню?
Добра сядзець у далёкай Маскве пад аховай, пад абаронай шматлікіх сістэм СПА і альбо маўчаць, альбо паўтараць, што «усе мэты спецаперацыі будуць дасягнутыя». Вы выязджайце на месцы трагедый — кожны дзень будзеце ездзіць. Хаваць дзяцей, мірных дарослых. Можа, тады нешта ў вашых бяссорамных галовах «шчоўкне».
Telegram-канал «СерпомПо»