BE RU EN

Пад Севастопалем расійскі акупанат расстраляў саслужыўцаў і мясцовых жыхароў

  • 4.08.2026, 9:37

Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Хмяльніцкае.

Вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі. Пра гэта паведаміў кіраўнік расійскай адміністрацыі анэксаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў.

У вёсцы Хмяльніцкае вайсковец адкрыў агонь па сваіх саслужыўцах. Адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін атрымаў раненні.

Пасля гэтага нападнік, паводле паведамленняў акупацыйных уладаў, параніў яшчэ трох чалавек і забіў трох мясцовых жыхароў — мужчын ва ўзросце 71 і 59 гадоў, а таксама 64‑гадовую жанчыну.

Нападніка затрымалі. Прычыны здарэння пакуль не называюцца.

Апошнія навіны