BE RU EN

Ozon рэзка пашыраецца ў Беларусі

  • 4.08.2026, 11:30

Новы сартавальны цэнтр запрацаваў у Гродне.

Другі па аб’ёмах маркетплэйс на беларускім рынку — Ozon мільярдэра Уладзіміра Яўтушэнкава — абзавёўся лагістычным цэнтрам у Гродне.

Як піша Office Life, плошча новага сартавальнага цэнтра складае 2,55 тыс. квадратных метраў. Ён будзе займацца як апрацоўкай заказаў, так і іх вяртаннем.

На першым этапе магутнасці гродзенскага аб’екта складуць да 20 тыс. заказаў у суткі, або больш за 600 тыс. штомесяц. Да снежня гэты аб’ём плануюць давесці да 55 тыс. заказаў у суткі.

У кампаніі адзначылі, што новы сартавальны цэнтр дапаможа спраўляцца з растучым попытам на паслугі Ozon. Толькі ў другім квартале 2026 года беларусы аформілі на маркетплэйсе ў тры разы больш заказаў, чым год таму. З адкрыццём цэнтра ў пакупнікоў і прадаўцоў заходніх рэгіёнаў Беларусі будуць такія ж магчымасці, як у сталіцы, па хуткасці адгрузкі і дастаўкі.

Апошнія навіны