Караблі РФ баяцца дронаў у Балтыйскім моры
- 4.08.2026, 11:49
«Серпухаў» абклалі «мангаламі» і мяшкамі з пяском.
Расійскі малы ракетны карабель (МРК) «Серпухаў», які знаходзіцца ў Балтыйскім моры, абсталявалі антыдронавымі клеткамі і мяшкамі з пяском для абароны ад украінскіх беспілотнікаў. Пра гэта паведамляе выданне «Мілітарны».
Антыдронавыя клеткі ўсталявалі паверх надбудовы і на бартах карабля. Акрамя таго, каля 30-мм аўтаматычнай артылерыйскай устаноўкі заўважылі мяшкі з пяском.
Паводле разлікаў расійскіх маракоў, клеткі павінны абараніць карабель непасрэдна ад атак дронаў, тады як мяшкі з пяском прызначаныя для забеспячэння бяспекі аўтаматычных гармат падчас адбіцця паветраных атак.
Як адзначае выданне, расійскія вайскоўцы ў апошні час пачалі масава ўсталёўваць падобныя ахоўныя рашоткі на свае караблі. Аналагічныя канструкцыі зафіксаваныя і на расійскіх падводных лодках у Чорным моры — у прыватнасці, на ваенна-марской базе ў Наварасійску рашоткі ад беспілотнікаў пачалі ўсталёўваць на субмарыны. У чэрвені такія канструкцыі заўважылі ў трох расійскіх падлодак класа Kilo (паводле класіфікацыі НАТА) — дызель-электрычных субмарын праекта «877 Палтус» і мадэрнізаванага праекта «636 Варшаўянка».
Што тычыцца Балтыйскага мора, антыдронавыя рашоткі ўсталявалі не толькі на МРК «Серпухаў», але і на іншыя расійскія ваенныя караблі. У прыватнасці, сеткавую канструкцыю заўважылі на вялікім дэсантным караблі (ВДК) «Аляксандр Шабалін».