Сабаленка сенсацыйна толькі другая ў Чэмпіёнскай гонцы WTA
- 4.08.2026, 12:06
Першую ракетку свету апярэджвае 19-гадовая Мірра Андрэева.
Першая ракетка свету Арына Сабаленка займае другое месца ў абноўленай Чэмпіёнскай гонцы WTA па стане на 3 жніўня, піша «Точка».
Беларуска набрала 4945 ачкоў і ўсяго на 54 балы адстае ад Мірры Андрэевай, якая лідзіруе. На рахунку 19-гадовай расійскай тэнісісткі 4999 ачкоў.
Трэцяе месца займае прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна, якая набрала 4627 ачкоў.
Далей у першай дзясятцы размясціліся Джэсіка Пегула (4275), Кароліна Мухава (4270), Эліна Світоліна (4224), Лінда Носкава (3674), Коры Гаўф (3484), Марта Касцюк (3275) і Вікторыя Мбоко (2393).
Нягледзячы на статус першай ракеткі свету, Сабаленка пакуль не лідзіруе ў сезоннай гонцы. Пры гэтым з сакавіка беларуска не заваявала ніводнага буйнага трафея. Тады яна аформіла «Сонечны дубль», перамогшы на турнірах у Індыян-Уэлсе і Маямі.
У адрозненне ад сусветнага рэйтынгу WTA, які ўлічвае вынікі тэнісістак за апошнія 52 тыдні, Чэмпіёнская гонка адлюстроўвае іх выступленні толькі ў бягучым каляндарным годзе.
Ачкі, зарабленыя на турнірах са студзеня па лістапад, сумуюцца з нуля. Па выніках сезона восем найлепшых тэнісістак атрымліваюць пуцёўкі на Фінальны турнір WTA.
Да канца года паказчыкі Чэмпіёнскай гонкі і афіцыйнага сусветнага рэйтынгу звычайна амаль цалкам супадаюць.
Праверка