BE RU EN

Беларускі рубель рэзка аслабеў да асноўных валют

  • 4.08.2026, 13:41

Курс еўра вырас больш чым на дзве капейкі.

У аўторак, 4 жніўня, на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар падаражэў на 0,53%, а еўра – на 0,69%. Расійскі рубель пры гэтым патаннеў.

Вынікі таргоў 4 жніўня выглядаюць так:

1 долар – 2,9236 рубля (+0,53%, або +1,55 капейкі);

1 еўра – 3,3675 рубля (+0,69%, або +2,32 капейкі);

100 расійскіх рублёў – 3,6440 рубля (-0,31%, або -1,13 капейкі);

10 кітайскіх юаняў – 4,3524 рубля (+0,67%, або +2,90 капейкі).

Такім чынам, беларускі рубель умацаваўся толькі да расійскай валюты. Найбольш прыкметна за дзень вырас еўра.

Апошнія навіны