Лукашысцкім чыноўнікам далі чарговую прыбаўку
- 4.08.2026, 14:29
Іх сярэдняя зарплата наблізілася да чатырох тысяч рублёў.
Белстат абнавіў даныя пра даходы лукашысцкіх чыноўнікаў, якія працуюць у сферы дзяржаўнага кіравання. Высветлілася, што чэрвень прынёс ім чарговую прыбаўку, звярнуў увагу Myfin.
У мінулым месяцы сярэдняя налічаная зарплата ў гэтай галіне склала 3907,9 рубля да ўтрымання падаткаў і ўзносаў. У параўнанні з маем яна вырасла на 76 рублёў.
Пры гэтым у першым паўгоддзі сярэднемесячны даход працаўнікоў дзяржаўнага кіравання выйшаў на ўзровень 3739,5 рубля.
Прыбаўка закранула не толькі намінальную зарплату. Таксама вырасла і рэальная, якая разлічваецца з улікам інфляцыі і адлюстроўвае пакупніцкую здольнасць даходаў. У чэрвені яна павялічылася на 1,7% у параўнанні з маем.
Яшчэ больш уражальнай выглядае дынаміка за першае паўгоддзе. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў студзені — чэрвені 2026 года рэальная зарплата ў сферы дзяржаўнага кіравання вырасла на 15,3%.