Берлін пацвердзіў выкарыстанне найноўшай нямецкай гаўбіцы ва Украіне
- 4.08.2026, 14:31
Унікальная артылерыйская сістэма здольная весці агонь непасрэдна падчас руху.
Міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус пацвердзіў выкарыстанне найноўшай колавай гаўбіцы RCH-155 на фронце. Падчас візіту на завод KNDS ён адзначыў, што сістэма карыстаецца вялікім адабрэннем ва Украіне, піша Bild (пераклад — сайт Charter97.org).
RCH-155 — унікальная артылерыйская сістэма, здольная весці агонь непасрэдна падчас руху. Гэтая характарыстыка робіць яе практычна неўразлівай для контрбатарэйнага агню і дронаў-камікадзэ.
Устаноўка поўнасцю аўтаматызаваная і кіруецца экіпажам усяго з двух чалавек. Для параўнання, яе папярэдніца PzH 2000 патрабуе ўдзелу пяці вайскоўцаў. RCH-155 развівае хуткасць да 100 км/г, робіць да дзевяці стрэлаў у хвіліну і паражае мэты на адлегласці больш за 50 кіламетраў.
Украіна атрымае 54 такія сістэмы. Акрамя Кіева, кантракты на пастаўку RCH-155 ужо заключылі Вялікабрытанія, Швейцарыя і Бундэсвер. Берлін не раскрывае дакладную колькасць перададзеных установак.