Драпаты і «Мадзяр» наводзяць страх на расіян
- Віктар Трегубаў
- 4.08.2026, 14:43
Ідэалагічная перамога Украіны.
Знявер'е — гэта тое, што мы здолелі ўселіць у расійскія масы. І найперш таму, што мы ім урэшце даказалі: мы можам тое, чаго не могуць яны. Нават самым ватнікавым ватнікам. Нават тым, хто дзесяць гадоў жыў у няўведанні і прыкідваўся, што іх не б'юць, а калі хто і б'е — то гэта не тыя няшчасныя паўдурныя ўкраінцы, а сусветны ўрад і каралева Лізавета (хоць ужо памерлая).
Камбінаваныя ўдары па энергетыцы і па Wildberries пераканалі іх, што гэта ўсё ж украінцы. Вось дрон за акном, вось слуп дыму, а вось ты ўключаеш VPN, заходзіш у Threads і можаш наўпрост паразмаўляць з SMM-шчыкамі падраздзяленняў, якія запускалі гэтыя дроны. Яшчэ і відэа паглядзець, як менавіта па табе лупяць. З розных ракурсаў.
І асобна, апроч таго, яны ўбачылі сістэмную перавагу сітуацыі, у якой улада вымушана прыслухоўвацца да грамадства. Бо яны стагоддзямі пераконвалі сябе, што гэта няправільна, што такая «дэр*макратыя» шкодная. А цяпер яны бачаць, як галоўнакамандуючым прызначылі маладога, спрытнага, аўтарытэтнага ў войсках, — і яны зайздросцяць. Самай канцэпцыі таго, што галоўнакамандуючым можа стаць той, хто пачаў вайну ў званні камбата, а не, як у савецкім анекдотзе: «Генералам, Воўка, фіг ты станеш, у генералаў свае ўнукі ёсць».
І яшчэ ў нас на дронах «Мадзяр», які на іх жах наводзіць. А ў іх на дронах чалавек з пазыўным «Унітаз», які гандляваў сантэхнікай, а цяпер пілуе дзяржзаказы.
Яны цяпер хочуць, каб было, як у нас. Але яны ведаюць, што калі хто-небудзь з іх выступіць з такой самай ініцыятывай… Не тое што «нічога не будзе», а якраз будзе. Будзе балюча, пакараюць дэманстратыўна, каб ведаў, як раскачваць сістэму.
І вось яны параўноўваюць гэтыя дзве сістэмы, гэтыя «два светы, два Шапіры» — і ўзнікае яно. Знявер'е.
Я лічу, гэта ідэалагічная перамога.
Віктар Трегубаў, «Фэйсбук»