На жаночым «Тур дэ Франс» разгарэўся незвычайны скандал
- 4.08.2026, 14:58
Каманды падазраюць суперніц у атрыманні аэрадынамічнай перавагі.
Некалькі жаночых велакаманд, якія выступаюць на знакамітым спаборніцтве «Тур дэ Франс», заклікалі суддзяў звярнуць увагу на магчымае махлярства суперніц, перадае выданне wielerflits.bе.
Каменем спатыкнення сталі падкладкі ў бюстгальтарах. Незадаволеныя суперніцы лічаць, што дзяўчаты наўмысна павялічваюць памер грудзей з дапамогай падкладак, каб стварыць дадатковы аэрадынамічны абцякальнік.
— Мы гаворым пра Chest Fairing, з дапамогай якога змяняецца паток паветра вакол цела, дзякуючы чаму памяншаецца лішні ціск на сцёгны. У выніку гоншчык адчувае меншае супраціўленне паветра. Нельга сказаць, што ў гонцы з раздзельным стартам гэта дае перавагу ў дзясяткі секунд, але на дыстанцыі 20—30 кіламетраў гэта можа прынесці некалькі секунд, якія могуць апынуцца вырашальнымі, — тлумачыў сутнасць прэтэнзіі Берт Блокен, вядомы прафесар аэрадынамікі, які вывучае рух паветра ў прафесійным веласпорце.
Рэгламент UCI забараняе штучнае змяненне морфалогіі цела з дапамогай пенапласту, падкладак або пластыкавых формаў. Парушэнне караецца неадкладнай дыскваліфікацыяй і штрафам да 1 тыс. швейцарскіх франкаў, аднак на дадзены момант гэтае правіла практычна не выконваецца. Цяпер, падобна, сітуацыя зменіцца.
Каманды, што падалі пратэст, прапануюць простае рашэнне: жаночае журы павінна правяраць гоншчыц адразу пасля фінішу ў закрытых намётах. Гэта гарантуе, што спартсменкі не змогуць схаваць пад аэраадзеннем дадатковыя падкладкі.