BE RU EN

«Украінскія спецслужбы запусцілі спецаперацыю «Ліквідацыя»»

  • 4.08.2026, 15:13

Чаму пачалася паніка сярод расійскіх афіцэраў.

Міністэрства абароны Расіі распаўсюдзіла сярод вайскоўцаў і грамадзянскага персаналу інструкцыю з рэкамендацыямі, як дзейнічаць пры пагрозе замаху. Дакумент прадпісвае адгадоўваць барады і адмовіцца ад аўто.

Чаму пачалася такая паніка сярод расійскіх вайскоўцаў? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з палкоўнікам ЗСУ ў запасе, ваенным экспертам і лётчыкам-інструктарам Раманам Світанам:

— Аперацыя «Ліквідацыя», якую праводзяць украінскія спецслужбы, цяпер знаходзіцца ў актыўнай фазе знішчэння вярхушкі расійскага кіраўніцтва. Паколькі яна ўрэшце пяройдзе і на сярэдняе звяно, а потым і на выканаўцаў ніжняга ўзроўню, расіяне цяпер спрабуюць змякчыць гэты негатыў, не маючы магчымасці супрацьдзейнічаць. Але яны не змогуць абараніць практычна нікога, акрамя ВІП-персан.

Цяпер яны спрабуюць размыць адказнасць на большую колькасць галоў, фактычна перакладаючы клопат пра бяспеку на кожнага індывідуума.

— У маскоўскім рэстаране прагрымеў выбух на вяселлі дачкі галоўнакамандуючага Паветрана-касмічных сіл РФ Аляксандра Чайко. Наколькі эфектыўныя падобныя атакі?

— Незразумела, чыя гэта праца, чыя ініцыятыва, так бы мовіць. Бо гэта здзейснена супраць ваеннага кіраўніцтва, якое, між іншым, адказвае за сур'ёзныя грашовыя плыні (на сотні мільярдаў рублёў), а ПКС — гэта сур'ёзная тэма. Магчыма, гэта не праца ўкраінскіх спецслужбаў.

Гэта можа быць праца канкурэнтаў, «вежаў Крамля», як іх называюць. Там у адной «вежы» разборак хоць адбаўляй паміж сабой. Не варта і забывацца, што гэтыя таварышы былі задзейнічаныя ў тэрарыстычных атаках не толькі ва Украіне. У Сірыі, на Каўказе. То-бок сіл, якія будуць спрабаваць ім адпомсціць за забітых родзічаў, вельмі і вельмі многа.

Сказаць, што гэта менавіта нашы, украінскія спецслужбы, можна толькі пасля таго, як нашы прызнаюць. Ёсць шмат зацікаўленых асоб, якія хацелі б адправіць на той свет цэлымі сем'ямі практычна ўсіх гэтых кіраўнікоў ваеннага ведамства Расіі. Гэта, як мінімум, у інфармацыйнай плыні б'е па іміджу Расіі — і палітычным, і геапалітычным, і ўнутраным у тым ліку. Узмацняе істэрыю, якая апошнім часам пракатваецца па Расіі. Украіне выгадна, каб нават хтосьці са сваіх іх падрываў. Тут мы, у прынцыпе, абедзвюма рукамі «за».

Апошнія навіны