Падман эпічных маштабаў
- Аббас Галлямов
- 4.08.2026, 15:21
Як Пуцін схлусіў расіянам.
У сённяшняй Расіі ўжо ніхто не можа (адчуваць сябе ў бяспецыhttps://charter97.org/ru/news/2026/8/4/693555/) – ні генерал, які адправіўся ў рэстаран святкаваць свой юбілей; ні курортнік, які, нарэшце, выбраўся на пляж у Геленджыку; ні жыхар Падмаскоўя, які мірна спіць у сваёй пасцелі ў момант начной атакі беспілотнікаў; ні работнік склада Вайлдберрыз. Гэта я яшчэ не кажу пра пагрозы здароўю тых людзей, што жывуць на тэрыторыях, над якімі цяпер стэліцца дым ад палаючых складоў і нафтаперапрацоўчых заводаў; дзе выпадаюць нафтавыя дажджы, затое няма нармальных лекаў.
Цяпер самы час успомніць, што галоўным электаральным матывам, які пабудзіў чвэрць стагоддзя таму людзей масава прагаласаваць за Пуціна, быў менавіта запыт на бяспеку. Расіяне абралі Пуціна менавіта таму, што ён паабяцаў забяспечыць ім спакойнае жыццё — без выбухаў і забойстваў, без таго, каб дамы разбураліся, а гарады гарэлі.
Вось такая атрымалася дыялектыка — ад абяцанняў бяспекі да поўнага яе — той самай бяспекі — знішчэння.
Гэта быў падман проста-такі эпічных маштабаў.
Аббас Галлямов, Telegram