Польшча перахапіла расійскі разведвальны самалёт
- 4.08.2026, 16:08
Другі раз за тыдзень.
Польскія знішчальнікі перахапілі яшчэ адзін расійскі разведвальны самалёт Іл-20. Пра гэта паведаміў міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш у сацыяльнай сетцы X.
Паводле слоў Касіняка-Камыша, інцыдэнт адбыўся раніцай 4 жніўня.
Пара польскіх самалётаў перахапіла расійскі самалёт за 56 км на паўночны захад ад Кашаліна, што ў Заходнепаморскім ваяводстве.
- Расія чарговы раз здзяйсняе правакацыйныя дзеянні паблізу межаў НАТА, правяраючы пільнасць і гатоўнасць абаронных сістэм Альянсу, – дадаў міністр абароны Польшчы.
Гэта ўжо другі падобны інцыдэнт за два дні, бо напярэдадні польскія знішчальнікі перахапілі разведвальны самалёт РФ над Балтыйскім морам.