У Беларусі пачаўся сапраўдны бум лісічак
- 4.08.2026, 16:07
Некаторым грыбнікам ужо не хапае кошыкаў.
Цёплае і дажджлівае надвор’е пастаралася — у лясах сапраўдны грыбны бум. Беларусы масава выкладваюць у інтэрнэце фотапацверджанні рэкордных «улаваў».
Напрыклад, пад Гроднам рыжымі лісічкамі напаўняюць кошыкі, а іншыя грыбнікі — скрыні і багажнікі аўтамабіляў. У некаторыя з іх зазірнуў newgrodno.by.
Найбольшыя «улавы» пад Гроднам фіксуюць у лясах побач з Парэччам, Новаю Рудаю, Глушневай і пад Берштамі, сцвярджае партал.
Так, карыстальнік адной з сацсетак паказаў багажнік, поўны лісічак. Кажа, сабраў адзін 17 кг.
Не менш шыкоўным «улавам», сабраным пад Берштамі, пахвалілася і яшчэ адна аматарка ціхага палявання. Яна назбірала чатыры скрыні лісічак — усяго 70 л.