BE RU EN

Украіна перанесла бізнэс-падыход на полі бою

  • 4.08.2026, 16:15

Гэта можа падштурхнуць Маскву да перамоваў.

Украіна выбудавала вядзенне вайны паводле прынцыпаў, якія часцей сустракаюцца ў буйным бізнэсе, чым на полі бою. Такую выснову зрабілі аналітыкі амерыканскага даследчага цэнтра RAND, прааналізаваўшы ўкраінскую стратэгію знясілення расійскіх сіл, піша Fortune (пераклад — сайт Charter97.org).

Кіеў адмовіўся ад спроб утрымліваць або захопліваць вялікія тэрыторыі любой цаной і засяродзіўся на нанесенні праціўніку максімальных страт у жывой сіле і тэхніцы пры мінімальных уласных выдатках.

«Украінскія лідары выкарыстоўваюць прынцыпы бізнэсу, каб максімізаваць як расійскія страты, так і эканамічныя выдаткі», — пішуць аналітыкі.

Украінскія вайскоўцы нават выкарыстоўваюць сістэму ключавых паказчыкаў эфектыўнасці (KPI). Паводле плана, распрацаванага былым міністрам лічбавай трансфармацыі Міхайлам Фёдаравым, адной з мэт з'яўляецца знішчэнне 200 расійскіх вайскоўцаў на кожны квадратны кіламетр захопленай тэрыторыі, а таксама нанесенне праціўніку не менш як 50 тысяч страт штомесяц.

Важную ролю адыгрывае і сістэма ePoints. Аператары беспілотнікаў адпраўляюць відэазапісы паражаных мэтаў і атрымліваюць за іх балы. Потым іх можна абмяняць праз дзяржаўную анлайн-платформу на новыя дроны для выканання наступных баявых задач. «Гэта першая падобная сістэма ў свеце», — адзначаюць даследчыкі.

Эфектыўнасць стратэгіі забяспечваюць развіццё ўласнай абароннай вытворчасці, сучасныя сістэмы кіравання войскамі і масавы выпуск беспілотнікаў. Сёння Украіна вырабляе мільёны дронаў штогод, а іх удары наносяцца не толькі па лініі фронту, але і па нафтаперапрацоўчых заводах, ваенных прадпрыемствах і лагістычных аб'ектах у глыбіні Расіі.

«Украіна цалкам можа зламаць волю Расіі да працягнення вайны», — лічаць аўтары даследавання. Калі Кіеў захавае цяперашнюю стратэгію знясілення і заходнія саюзнікі не скарацяць падтрымку, Масква ўрэшце можа апынуцца вымушанай пайсці на перамовы.

Апошнія навіны