BE RU EN

Полацкі малочны камбінат прызналі банкрутам

  • 4.08.2026, 18:39

Незадоўга да гэтага вытворчыя актывы прадпрыемства перадалі ў кіраванне кампаніі «Савушкин продукт».

Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці прызнаў Полацкі малочны камбінат банкрутам і пастанавіў пачаць працэдуру яго ліквідацыі.

Незадоўга да гэтага вытворчыя актывы прадпрыемства перадалі ў кіраванне кампаніі «Савушкин продукт». Яна атрымала вытворчыя будынкі, абсталяванне і працоўны калектыў, якія плануецца выкарыстоўваць для мадэрнізацыі і аднаўлення былой буйной малочнай вытворчасці. Запазычанасці ж самога камбіната, верагодна, застануцца на дзяржаве.

Справу аб банкруцтве ўзбудзілі ў маі. За гэты час адбываўся прыём і разгляд патрабаванняў крэдытораў.

Паводле справаздачы антыкрызіснага кіраўніка, агульны аб’ём патрабаванняў крэдытораў склаў амаль 400 мільёнаў рублёў, тады як вартасць маёмасці прадпрыемства ацэненая прыблізна ў 230 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны