Украінскія спецназаўцы без ніводнага стрэлу ўзялі ў палон двух акупантаў
- 4.08.2026, 19:15
Відэа.
Расійскія вайскоўцы прачнуліся ў сваіх тайніках ужо пад прыцэлам украінскіх спецназаўцаў. Аперацыя завяршылася ўзяццем у палон двух акупантаў без ніводнага стрэлу.
Пра гэта паведамляюць Сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Украіны.
Паводле звестак ССО, падчас выканання спецыяльнага задання на адным з напрамкаў група спецыяльнага прызначэння выявіла індывідуальныя тайнікі расійскіх вайскоўцаў у варожым тыле.
Пазіцыі акупантаў былі добра абсталяваныя: з перакрыццем, маскіроўкай і мінімальнай колькасцю дэмаскіруючых прыкмет. Нягледзячы на гэта, украінскія спецназаўцы першымі выявілі праціўнікаў і незаўважна падкраліся да іх укрыццяў.
Пасля гэтага байцы ССО адкрылі тайнікі і, трымаючы зброю ўпрытык, шэптам прапанавалі расіянам не супраціўляцца.
У выніку двух ваеннаслужачых РФ удалося ўзяць у палон без ніводнага стрэлу.
«У рэаліях новай дронавай вайны і глыбокіх кілзонаў усё больш расіян гіне па дарозе да пазіцый, амаль не маючы шанцаў выжыць. Тым складаней і важней папаўняць абменны фонд, каб у будучыні вярнуць з палону ўкраінскіх абаронцаў», — адзначылі ў ССО.
Вайскоўцы Сіл спецыяльных аперацый працягваюць выконваць задачы ў варожым тыле і ў шэрай зоне, большасць з якіх не агалошваецца.