BE RU EN

Расійскі Ozon прызнаў Крым украінскім

  • 4.08.2026, 21:34

Маркетплэйс перастаў пастаўляць тавары на акупаваны паўвостраў.

Пакуль Украіна громіць склады расійскага гіганта Wildberries, іншы буйны маркетплэйс Ozon перастаў пастаўляць тавары ў акупаваны Крым.

Пра гэта ў Сеці пажалілася расіянка, перадае Dialog.UA.

«Яшчэ літаральна ўчора Ozon дастаўляў сваю прадукцыю ў Крым і Севастопаль. А сёння, аказваецца, Севастопаль — гэта не тэрыторыя РФ. Як цікава, ці не так?» — заявіла жанчына.

Яна таксама паказала скрыншот перапіскі са службай падтрымкі Ozon. На пытанне, чаму пастаўкі з Ozon у Крым больш немагчымыя, прагучаў такі адказ: «Ozon не дастаўляе тавары ў Севастопаль. Дастаўка за межы Расіі даступная толькі ў наступныя краіны: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан і Узбекістан».

Фактычна маркетплэйс раптоўна перастаў лічыць акупаваны паўвостраў расійскай тэрыторыяй.

Прыкметна, што, паводле дадзеных дзяржаўнай газеты «Коммерсант», Ozon пачаў рассяроджваць частку тавараў па пунктах выдачы. Гаворка ідзе перш за ўсё пра дарагавартасныя пазіцыі, у прыватнасці электроніку. Кампанія, відавочна, рыхтуецца да ўдараў з боку Украіны па сваіх буйных складах.

Адзначым, што летам Украіна пачала вялікую кампанію супраць расійскага маркетплэйса Wildberries. Ужо спалена 13 найбуйнейшых складоў кампаніі, страты ацэньваюцца ў сотні мільярдаў рублёў.

Што да Ozon, то толькі адзін яго склад у Зялёнадольску трапіў пад удар 31 ліпеня. Але дрон у яго не трапіў, выбухнуўшы побач.

Апошнія навіны