Джэй Клэйтан стаў дырэктарам Нацыянальнай разведкі ЗША
- 4.08.2026, 23:49
Ён склаў прысягу.
Джэй Клэйтан склаў прысягу і афіцыйна ўступіў на пасаду дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША, паведамляе The New York Times.
Сенат зацвердзіў кандыдатуру Клэйтана мінулага тыдня, аднак цырымонія прывядзення да прысягі адбылася толькі праз некалькі дзён. Да гэтага абавязкі кіраўніка Нацыянальнай разведкі працягваў выконваць Біл Пултэ.
У заяве пасля ўступлення на пасаду Клэйтан адзначыў, што намерваецца засяродзіцца на забеспячэнні эфектыўнасці працы разведвальнай супольнасці. «Цяпер як ніколі важна, каб разведвальная супольнасць давала прэзідэнту, палітыкам, вайсковым лідарам і Кангрэсу максімальна поўную разведвальную інфармацыю. Разведка — гэта наша першая лінія абароны, і мы павінны дзейнічаць правільна», — заявіў Клэйтан.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вылучыў Джэя Клэйтана на пасаду дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША ў чэрвені 2026 года. Раней Клэйтан узначальваў Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC).
Сенат ЗША 29 ліпеня зацвердзіў Джэя Клэйтана на пасаду дырэктара Нацыянальнай разведкі. Яго кандыдатуру падтрымаў 51 сенатар, супраць выступілі 47.