BE RU EN

Выбух у цэнтры Масквы: загінуў зяць кіраўніка ВКС РФ

  • 5.08.2026, 10:29

Таксама магла пацярпець дачка расійскага афіцэра.

Адзін з асабістых дакументаў зяця галоўнакамандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі Расіі Аляксандра Чайко Данііла Перадрыя быў прызнаны несапраўдным, высветліла «Агентство». Гэта пацвярджае інфармацыю пра тое, што ён загінуў падчас выбуху ў маскоўскім рэстаране Balzi Rossi.

Інфармацыя пра прызнанне дакумента несапраўдным, нумар якога трапіў у вывучаныя «Агентствам» уцечкі, з’явілася ў дзяржаўных базах у ноч на сераду. Аднак сам дакумент прызналі несапраўдным яшчэ 1 жніўня — у дзень выбуху ў маскоўскім рэстаране Balzi Rossi.

Раней паведамлялася, што дачка галоўкама ВКС Марыя Чайко магла пацярпець падчас выбуху, а яе муж Данііл Перадрый загінуў.

Паводле ўцечак, яна змяніла прозвішча з Чайко на Перадрый у 2025 годзе. Вяселле адсвяткавалі ў чэрвені мінулага года ў прэміяльным пасёлку побач з Рублёўкай.

У рэстаране, закрытым 1 жніўня на прыватнае абслугоўванне, святкавалі 55‑годдзе галоўнакамандуючага ВКС РФ генерала Аляксандра Чайко.

Сам генерал, паводле наяўнай інфармацыі, не пацярпеў.

Аляксандр Чайко ў 2022 годзе камандаваў наступам на Кіеў і знаходзіцца пад санкцыямі ЕС праз датычнасць да ваенных злачынстваў у Бучы.

Апошнія навіны