BE RU EN

Эстонія ўзначаліла рэйтынг найлепшых краін свету для замежнікаў

  • 5.08.2026, 12:12

У першую дзясятку таксама ўвайшлі Літва, Чэхія і Мальта.

Эстонія зайняла першае месца ў агульным заліку міжнароднага рэйтынгу Rumavi Global Relocation Index 2026, у якім ацэньваліся 192 краіны і тэрыторыі з пункту гледжання прывабнасці для пераезду, піша err.ee.

Эстонія набрала 72,8 бала, аперадзіўшы Сінгапур (72,6), Малайзію (72,0), Партугалію (71,6) і Тайвань (71,4). У першую дзясятку таксама ўвайшлі Літва, Ганконг, Сент-Кітс і Невіс, Чэхія і Мальта.

Латвія размясцілася на 19-м месцы (68,7 бала), Фінляндыя — на 27-м (68,1 бала), а Швецыя — на 42-м (66,7 бала).

Аўтары даследавання адзначаюць, што рэйтынг не ацэньвае краіны выключна паводле ўзроўню жыцця або кошту атрымання віду на жыхарства. Замест гэтага аналізуецца, наколькі дзяржава падыходзіць для доўгатэрміновага пераезду і ўладкавання жыцця. Пры складанні індэкса выкарыстоўваліся 24 паказчыкі, аб'яднаныя ў чатыры катэгорыі: фінансавыя і падатковыя ўмовы, якасць жыцця і ахова здароўя, бяспека і стабільнасць, а таксама магчымасці для інтэграцыі і развіцця.

Паводле даследавання, лідарства Эстоніі ў значнай ступені забяспечылі высокая ацэнка банкаўскай сістэмы і фінансавай інфраструктуры, спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу, надзейная абарона правоў уласнасці, развітыя лічбавыя дзяржаўныя паслугі і добрыя магчымасці для атрымання доўгатэрміновага статусу пражывання.

Даследаванне ахоплівае 192 краіны і тэрыторыі і публікуецца штогод.

Апошнія навіны