«Белтэлекам», што за прыколы?
- 5.08.2026, 15:03
Аператар сувязі падключае платныя паслугі без ведама абанентаў.
Жыхарка Гарадка Віцебскай вобласці oksanaostashkofoto абвінаваціла «Белтэлекам» у махлярстве. Паводле яе слоў, аператар неаднаразова падключаў платныя паслугі, якія ёй не былі патрэбныя.
«Што за прыколы, «Белтэлекам»? — піша яна. — Я нядаўна якраз чытала, што прыходзяць нейкія лісты пра падключэнне бясплатнай паслугі «Прэм’ер». Калі яе не адключыць, яна аўтаматычна падаўжаецца на платнай аснове.
Але мне ніякага ліста не прыходзіла! Я сёння зайшла ў асабісты кабінет, і як жа я здзівілася! У мяне гэтая паслуга падключаная з чэрвеня! Я націснула «адключыць», у выніку праз кабінет яна не выдаляецца, змянілася толькі дата на 2999 год
Найбольш забаўнае, што падобнае ўжо было пару гадоў таму. Таксама падключылі нейкую паслугу без майго ведама, а я даведалася толькі праз некалькі месяцаў, што плачу за тое, чым не карыстаюся! І цяпер таксама. Я наогул фактычна карыстаюся толькі інтэрнэтам, у тым ліку і на тэлевізары. Вось і думаю ўжо, можа, ёсць альтэрнатыва «Белтэлекаму».
Шмат карыстальнікаў сацыяльнай сеткі напісалі, што сутыкнуліся з такімі ж праблемамі. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— Выдалілі «Белтэлекам» са свайго жыцця ўжо даўно. Дарэчы, нават тады, калі адмаўляліся ад іхніх паслуг, яны знайшлі спосабы хоць што-небудзь з нас здзерці, яшчэ той квэст быў.
Дзякуй, зайшла паглядзець. Нічога таксама не падключалі, а плацім ужо 5 месяцаў.
— Тое самае. Звярнула ўвагу толькі праз два месяцы, калі зразумела, што чарговы раз перастала хапаць грошай на месяц. У выніку па 7 рублёў два месяцы спісвалі, а я — і паняцця не мела.
— Дзякуй, што вы стварылі гэтую тэму, аказалася, у мяне падключаны нейкі WINK.
— Я таксама не кожны месяц зазіраю ў асабісты кабінет, а, як паказвае практыка, трэба. А старэйшае пакаленне ўвогуле ў гэтым плане вельмі неабароненае.
— Дзякуй, мілая дзяўчына. Таксама адключыла тое, чаго не падключала. «Белтэлекам», да вас вялікія пытанні.