BE RU EN

Экс-паслу Украіны ў ЗША Сцяфанішыне прад'явілі падазрэнне

  • 5.08.2026, 15:48

У незаконным узбагачэнні.

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны (НАБУ) і Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура (САП) прад'явілі падазрэнне былой паслу Украіны ў ЗША Вользе Сцяфанішыне, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы ў антыкарупцыйных органах.

Паводле інфармацыі крыніц, падазрэнне датычыць незаконнага ўзбагачэння.

Сама Сцяфанішына адрэагавала на падазрэнне НАБУ і САП і заявіла, што ёй няма чаго хаваць.

У паведамленні ў «Фэйсбуку», апублікаваным у сераду, 5 жніўня, Сцяфанішына заявіла, што з пачатку яе працы паслом у медыя «з пэўнай рэгулярнасцю» ўзнікае пытанне «пра працэсуальныя дзеянні асобных праваахоўных органаў», у якіх фігуруе і яе імя.

«Любыя працэсуальныя дзеянні — гэта частка законнай працы праваахоўнай сістэмы, а не ўстаноўленая віна. Я стаўлюся да гэтых падзей спакойна і без лішніх эмоцый, а шум вакол гэтай гісторыі больш падобны на буру ў шклянцы вады», — напісала яна.

Паводле слоў былога пасла, значную частку пытанняў пра сваю нерухомасць яна публічна каментавала больш за год таму і перадала журналістам дакументы на сваю кватэру.

«Мне не было чаго і няма чаго хаваць цяпер. Больш за дзесяць гадоў я аддала служэнню дзяржаве. Некаторыя ўжо паспяшылі прадставіць, што мая дыпламатычная служба за акіянам стане для мяне зручнай адлегласцю ад нязручных пытанняў. Але місія паспяхова завершана, і я ва Украіне, каб адказваць тут. Адлегласць не будзе ні абаронай, ні апраўданнем», — падкрэсліла Сцяфанішына.

Яна дадала, што будзе адстойваць сваю пазіцыю і не сумняваецца ў выніку.

Апошнія навіны