BE RU EN

«А1, скажыце, а інтэрнэт сёння будзе?»

  • 5.08.2026, 16:39

Беларусы масава скардзяцца на якасць сувязі.

За апошнія дні найбольш прэтэнзій у Threads было да аператара А1. Шмат абанентаў адзначалі наяўнасць праблем з доступам у інтэрнэт і дрэнную працу службы падтрымкі кампаніі.

«А1, раскажыце, сёння інтэрнэт дома будзе? І чаму немагчыма звязацца з аператарам?» — цікавіцца arinarudenya.

«А1, падкажыце, я проста не разбіраюся. У нас у Беларусі лічыцца «зашкварам» папярэджваць кліентаў, калі здараюцца тэхнічныя непаладкі і вы іх ухіляеце? Ці ёсць яшчэ прычына, чаму вы ўпарта гэтага не робіце?» — пытаецца eamozz.

«Расіяне скардзяцца, што ў іх няма інтэрнэту. Судзячы па ўсім, у нас у Беларусі хутка таксама не будзе. Мабільны інтэрнэт А1 з кожным разам усё горшы і горшы. Чуў версію, што ў сувязі з санкцыямі абсталяванне вельмі даўно не абнаўлялася і будзе яшчэ горш», — піша alexinterprete.

«Гомель, спальны раён, вечар нядзелі, гадзіны найвышэйшай нагрузкі, унутры панэлькі. Што я раблю не так?» — пытаецца valery_anosov.

Некаторыя каментатары напісалі, што падобныя праблемы, праўда, у меншым аб'ёме, ёсць і ў іншых аператараў сувязі.

Апошнія навіны