У Брэсце спрэчка з-за красовак скончылася баксёрскім паядынкам
- 5.08.2026, 17:15
Незвычайны спарынг уладкавалі проста ў двары дома.
У Брэсце двое 17-гадовых хлопцаў уладкавалі ў двары дома бой у баксёрскіх пальчатках з-за красовак, паведамляе «Віртуальны Брэст». Паглядзець на паядынак сабралася кампанія сяброў.
Калі прыехала міліцыя, спарынг хутка скончыўся, а гледачы пачалі разбягацца.
Як высветлілася, прычынай канфлікту стала рэдкая пара красовак з кітайскага сайта. Адзін з падлеткаў паспеў іх купіць, а другі таксама хацеў гэтую мадэль, але спазніўся. Убачыўшы абутак на знаёмым, ён выклікаў яго на бой.