BE RU EN

На беларускім Палессі з’явіліся дзюны

  • 5.08.2026, 17:47

Спякотнае надвор’е стала прычынай змены ландшафту.

Карыстальнік Threads з нікам silva.7532 публікуе фота, зробленыя ў беларускім Палессі, каля Мазыра. На іх бачна, што з-за абмелення Прыпяці сталі даступныя пясчаныя ўчасткі дна ракі, якія цяпер выглядаюць як дзюны.

«Пейзажы з берагоў ракі Прыпяць. Градыентныя адценні цёплых колераў у прамянях заходзячага сонца», — піша ён.

Раней падобнымі кадрамі дзяліўся іншы фатограф, але здымкі былі зроблены значна вышэй па цячэнні Прыпяці, на мяжы Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

Апошнія навіны