Польскі мільярдэр узвёў найвышэйшую ў Еўропе статую Дзевы Марыі
- 5.08.2026, 18:09
Фотафакт.
У вёсцы Конотоп’е ў Польшчы завяршаецца будаўніцтва 55,6-метровай статуі Маці Божай Балеснай — найвышэйшага рэлігійнага манумента ў Еўропе, які пераўзыходзіць Хрыста Збаўцу ў Рыа-дэ-Жанейра. Праект цалкам аплаціў прадпрымальнік Раман Каркосік, перадае RMF24.pl.
Саракаметровую фігуру ўсталявалі на 15-метровы пастамент у выглядзе кароны, на якім абсталююць аглядную пляцоўку. Скульптар Адам Якуб Мацейкоўскі нахіліў галаву Маці Божай і распасцёр рукі — дзякуючы гэтаму фігура нібыта ўсталёўвае візуальны кантакт з наведвальнікамі манумента. На будаўніцтва пайшло 2,5 тыс. кубаметраў бетону; афіцыйнае адкрыццё прызначана на 15 жніўня, у свята Успення.