BE RU EN

«Хартыя» правяла ўнікальную аперацыю пад Куп'янскам

  • 5.08.2026, 18:18

Былі задзейнічаныя наземныя робатызаваныя комплексы.

Вайскоўцы 13-й брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя» правялі незвычайную аперацыю ў раёне Куп'янска. З дапамогай беспілотнай тэхнікі ім удалося эвакуіраваць з «чырвонай зоны» цела загінулага пабраціма, а таксама вывезці раней узятага ў палон расійскага ваеннаслужачага.

У аперацыі ўдзельнічалі два наземныя робатызаваныя комплексы, два пікапы і квадрацыкл. Падчас выканання задання адзін з робатаў застрэў у брудзе, пасля чаго сяржант з пазыўным «Пух» на квадрацыкле дапамог яго вызваліць.

У выніку аперацыі загінулы ўкраінскі вайсковец быў вярнуты, а расійскі палонны дастаўлены ў бяспечнае месца для далейшага абмену.

Відэа эвакуацыйнай аперацыі абнародавалі байцы 13-й брыгады НГУ «Хартыя» ў сацсетках.

Апошнія навіны