BE RU EN

Украінскія марскія пяхотнікі сарвалі расійскае пастановачнае відэа пра «захоп» пасёлка на Данеччыне

  • 5.08.2026, 22:03

Двое акупантаў з трыкалорам трапілі ў палон.

Байцы 36-й асобнай брыгады марскай пяхоты імя кантрадмірала Міхаіла Белінскага сарвалі чарговую спробу расійскіх акупантаў зняць прапагандысцкае відэа пра нібыта прасоўванне ў Данецкай вобласці.

Двое ваеннаслужачых РФ атрымалі загад дабрацца да стэлы ў Аляксеева-Дружкоўцы і зняць пастановачныя кадры з расійскім трыкалорам, каб выдаць іх за «захоп» населенага пункта.

Аднак рэалізаваць свой намер акупантам не ўдалося. Украінскія марскія пяхотнікі своечасова выявілі дыверсійную групу, пасля чаго абодвух расіян узялі ў палон, не даўшы ім магчымасці выканаць пастаўленую задачу.

У 36-й брыгадзе адзначылі, што расійскія вайскоўцы чарговы раз спрабавалі выкарыстоўваць інфармацыйна-псіхалагічную аперацыю для стварэння фэйкавай «перамогі», аднак гэты сцэнар завяршыўся папаўненнем украінскага абменнага фонду замест прапагандысцкага сюжэта.

«Украінская зямля — не месца для расійскіх байкаў! Разбураем чарговую ІПСО праціўніка», — дадаюць украінскія марскія пяхотнікі ў подпісе да відэа.

Апошнія навіны