BE RU EN

Залужны патлумачыў рэзанансную заяву пра сяброўства Украіны ў НАТА

  • 5.08.2026, 22:13

Былы галоўнакамандуючы ЗСУ запэўніў, што з'яўляецца прыхільнікам Альянсу.

Былы галоўнакамандуючы ЗСУ і пасол Украіны ў Лондане Валерый Залужны назваў сябе прыхільнікам НАТА, аднак заклікаў ваенны блок адаптавацца да сучасных пагроз. Яго словы перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Перад вамі сядзіць чалавек, які ў 2019 годзе гэтымі рукамі і гэтай галавой поўнасцю распрацаваў усю рэформу і змены амаль у 37 заканадаўчых актах па пераходзе сістэмы кіравання стратэгічнага ўзроўню ва Украіне на прынцыпы і стандарты НАТА. Я нажыў столькі ворагаў, што вы нават уявіць сабе не можаце. Я — за НАТА», — сказаў Залужны.

Пры гэтым ён заўважыў, што «да НАТА ўзнікае шмат пытанняў як да блоку, які ахоўваў стары свет». Ён адзначыў, што Паўночнаатлантычны альянс у дактрынальным сэнсе застаўся на ўзроўні канца Другой сусветнай вайны, тады як Украіна тэхналагічна пайшла наперад. Паводле яго слоў, канфлікт з Расіяй вывёў ЗСУ «зусім на іншы ўзровень», і цяпер у НАТА няма іншага выйсця, як пераходзіць на новыя стандарты.

«Украіна ваюе з Расіяй, не будучы ў НАТА. Няхай у НАТА скажуць сумленна, ці гатовыя яны ваяваць з Расіяй без досведу Украіны?», — сказаў Залужны.

Апошнія навіны