Залужны: Для Расіі анексія Крыму страціла сэнс
- 6.08.2026, 10:24
Украінская аперацыя аказалася паспяховай.
Па стане на сярэдзіну 2026 года, ва ўмовах, што склаліся, у вайне Расіі супраць Украіны, анексія Крыму, якая адбылася ў 2014 годзе, ужо страціла сэнс.
Аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook напісаў былы Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Украіны Валерый Залужны.
Залужны распавёў, што яшчэ ў 2023 годзе Украіна прадставіла сваім міжнародным саюзнікам аперацыю па дыстанцыйнай ізаляцыі анексаванага Крыму.
Краіны Захаду тады не паверылі ў такую аперацыю, але сёння «яна працуе». Паводле меркавання Залужнага, расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін дасягнуў толькі адной стратэгічнай мэты: стварыў сухапутны шлях з Расіі ў Крым.
Але цяпер расійскія акупанты ўжо не могуць выкарыстоўваць сухапутны калідор для забеспячэння сваёй вайсковай групоўкі на паўвостраве з-за тэхналагічнага прагрэсу і ўкраінскіх удараў сярэдняй далёкасці.
«Тэхналагічны прагрэс не цікавіцца палітычнымі працэсамі. Ён развіваецца паводле законаў фізікі», — падкрэсліў Залужны.
Нагадаем, у маі 2026 года Сілы абароны Украіны пачалі аперацыю па блакаванні анексаванага Крыму, каб пазбавіць акупацыйную армію РФ забеспячэння і прымусіць расіян уцякаць з паўвострава.