BE RU EN

У цэнтры Мінска выставілі на продаж вядомы бар

  • 6.08.2026, 11:16

Раскрыта цана.

У гістарычным цэнтры Мінска прадаюць вядомы бар-рэстаран «Бяссонніца». Аб'ява з'явілася на пляцоўцы Realt.

Установа працуе на вуліцы Герцэна з 2012 года. Бар спецыялізуецца на начным фармаце працы і адкрыты штодня з 19:00 да 05:00. За аб'ект хочуць 745,5 тыс. рублёў ($255 тыс. па курсе).

У аб'яве пазначана, што рэстаран знаходзіцца ў адной з самых праходных лакацый горада. У кошт лота ўваходзіць круглагадовая тэраса плошчай 95 «квадратаў», а таксама вонкавая летняя тэраса на 97,8 кв. м.

Апошнія навіны