Што адбываецца на беларускай мяжы
- 6.08.2026, 11:45
Апошнія даныя.
Пра тое, што адбываецца на беларускай мяжы, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. Паводле ДПК, уезда ў Літву чакаюць 310 фур. Перад пунктам пропуску Шальчынінкай (Беняконы) знаходзяцца 140 грузавікоў.
На польскіх пунктах пропуску Баброўнікі (Бераставіца) і Кукурыкі (Казловічы) фіксуецца 740 цяжкагрузных аўтамабіляў.
Акрамя таго, уезда ў ЕС перад польскімі пунктамі пропуску Кузьніца Беластоцкая (Брузгі), Баброўнікі (Бераставіца) і Тэрэспаль (Брэст) чакаюць больш за 900 легкавых аўтамабіляў.