Трамп заявіў пра «вялізныя запасы» сродкаў СПА ў ЗША
- 6.08.2026, 11:55
Абаронная прамысловасць нарошчвае вытворчасць рэкорднымі тэмпамі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў Злучаных Штатах ёсць «вялізныя запасы» боепрыпасаў, (абвергнуўшы паведамленні пра іх дэфіцыт). У той жа час ён паведаміў, што ўлады разыскваюць крыніцы ўцечкі інфармацыі, якія распаўсюджваюць процілеглыя сцвярджэнні. Пра гэта амерыканскі лідар напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
«У Злучаных Штатах ёсць вялізныя запасы боепрыпасаў, асабліва пэўных відаў. Акрамя таго, пры неабходнасці значныя партыі вырабляюцца і пастаўляюцца ў ЗША. Абаронныя кампаніі будуюць найбольшую колькасць заводаў і фабрык за ўсю гісторыю нашай краіны», – заявіў Трамп.
Прэзідэнт таксама рэзка адрэагаваў на публікацыі пра нібыта недахоп узбраення ў амерыканскай арміі. Паводле яго слоў, праваахоўныя органы ўжо шукаюць «крыніцы ўцечкі», якія распаўсюджваюць, як ён выказаўся, «здрадніцкія заявы»:
«Будзе патрабавацца прызначэнне працяглых тэрмінаў зняволення!".