BE RU EN

Украінскія дэсантнікі пачалі ваяваць на італьянскіх баявых машынах Puma

  • 6.08.2026, 12:08

Бранятранспарцёры атрымалі дадатковую абарону ад расійскіх дронаў.

68-я асобная аэрамабільная брыгада імя Алексы Доўбуша атрымала на ўзбраенне італьянскія бранятранспарцёры Puma, якія некалькі гадоў таму былі дапушчаныя да эксплуатацыі ў ЗСУ. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце АрміяInform.

Паводле дадзеных АрміяInform, 68-я брыгада цяпер аснашчаная бранятранспарцёрамі Puma з колавай формулай 4 х 4 (ёсць яшчэ версія з колавай формулай 6 х 6 — заўв. рэд.).

Гэтыя баявыя машыны дадаткова атрымалі так званыя «мангалы», якія абараняюць ад расійскіх дронаў. Пры абслугоўванні бранятранспарцёра здымаць ахоўную рашотку не трэба, бо яна ўсталяваная з улікам канструктыўных асаблівасцяў машыны.

Байцы кажуць, што Puma лёгкі ў кіраванні і добра спраўляецца са сваімі задачамі. Мінабароны Украіны прыняло на ўзбраенне італьянскія бранятранспарцёры Puma летам 2024 года. Вядома пра наяўнасць ва ўкраінскай арміі варыянтаў з колавай формулай 4 х 4 і 6 х 6.

Італьянская армія выкарыстоўвае такія баявыя машыны з 2001 года. Гэта лёгкі бранятранспарцёр, прызначаны для разведкі і для хуткай перавозкі асабовага складу. Умяшчальнасць — 4 або 7 чалавек. Пры гэтым экіпаж — адзін чалавек. Узбраенне — кулямёт калібру 12,7 мм. Puma абсталяваная дызельным чатырохцыліндравым рухавіком Iveco магутнасцю 180 к. с., які працуе разам з аўтаматычнай каробкай перадач.

Апошнія навіны