BE RU EN

Саюзнікі Ірана заблакавалі важны праліў у рэгіёне

  • 6.08.2026, 12:58

5 жніўня праз яго прайшло толькі адно гандлёвае судна.

Інтэнсіўнасць суднаходства праз Армузскі і Баб-эль-Мандэбскі пралівы рэзка знізілася пасля таго, як еменскія хусіты заявілі пра атаку на саудаўскі танкер.

Пра гэта паведамляе Reuters.

5 жніўня праз Баб-эль-Мандэбскі праліў прайшло толькі адно гандлёвае судна — сухагруз пад сцягам Багамскіх астравоў. Для параўнання, днём раней гэтым маршрутам прайшлі 20 судоў.

Тага ж дня еменскія хусіты, якіх падтрымлівае Іран, заявілі пра ракетныя ўдары па двух саудаўскіх нафтавых танкерах — адным каля портовага горада Янбу на Чырвоным моры, другім — у Аденскім заліве.

У той жа час Саудаўская Аравія афіцыйна не пацвердзіла ніводзін з гэтых інцыдэнтаў. Мінулым месяцам хусіты абвясцілі марскую блакаду Саудаўскай Аравіі ў Чырвоным моры, заяўіўшы, што гэта адказ на нібыта саудаўскую блакаду Емена. Эр-Рыяд гэтыя абвінавачанні адхіляе.

Што да сітуацыі ў Армузскім праліве, то там 5 жніўня зафіксавалі ўсяго два судны:

грузавое судна пад сцягам Панамы з вуглём на борце, якое ўваходзіла ў праліў;

грузавое судна пад сцягам Маршалавых астравоў, якое выходзіла з яго.

Фактычна на працягу сутак суднаходства праз Армуз скарацілася ў чатыры разы.

Апошнія навіны