«Я атрымліваў удвая менш»
- 6.08.2026, 13:34
Беларуса абурылі дзеянні аднаго з правайдараў.
Карыстальнік расказаў у сацыяльных сетках, што некалькі гадоў таму падключыў інтэрнэт у аднаго з правайдараў з заяўленай хуткасцю 200 Мбіт/с, але нядаўна высветліў, што насамрэч атрымлівае не больш за 100 Мбіт/с. Высветлілася, што ўся справа ў роўтары, які «спачатку трэба было мяняць» на іншы.
Як патлумачыў журналісту Onlíner ) беларус, ён «каля 10 гадоў таму» падключыў інтэрнэт па аптавалаконнай сувязі ў аднаго з аператараў. Тады ж правайдар выдаў абаненту GPON-роўтар з гігабітнай хуткасцю перадачы даных па кабелю, вынікае са спецыфікацыі прылады. Некалькі гадоў таму яму паступіла прапанова падключыць тарыф са хуткасцю 200 Мбіт/с, якім мужчына і карыстаўся.
Аднак нядаўна абанент змераў хуткасць інтэрнэту і выявіў, што яна «не дацягвае нават да 100 Мбіт/с». Паводле слоў беларуса, для вымярэння «падключалі камп’ютар да мадэма праз кабель».
Карыстальнік звярнуўся да правайдара. Як сцвярджае беларус, спецыялісты паведамілі пры асабістай размове, што «мадэм не падтрымлівае хуткасць, прадугледжаную тарыфам», і яго варта было замяніць пры змене тарыфу на новы. Пасля гэтага выдалі новы мадэм, здольны забяспечваць заяўленую хуткасць згодна з аплачваным тарыфам.