Пад Віцебскам цікаўны мядзведзь трапіў у фотапастку
- 6.08.2026, 16:01
Драпежнік нешта шукаў у лесе.
Кадры, на якіх зафіксаваны мядзведзь, што аглядаў сцежку і зараснікі вакол яе, апублікавала ў Threads жыхарка Віцебска vitebsktany.
«Вось такі прыгажун трапіў у аб'ектыў фотапасткі недалёка ад Віцебска, — піша яна. — Збіраючы грыбы і ягады, не забывайцеся пра меры засцярогі: не хадзіце ў лес паасобку, стварайце шум загадзя, а не тады, калі за вамі ўжо назіраюць. Усе мы ходзім аднымі сцежкамі».
Паглядзець у Threads
Нагадаем, учора мядзведзяў бачылі пад Асіповічамі і каля Мядзела.