Мінскае кафэ абвясціла незвычайную акцыю з-за спёкі
- 6.08.2026, 16:26
І ёю могуць скарыстацца ўсе ахвотныя.
Жнівеньская спёка імкліва набірае абароты, у сувязі з чым МНС нават абвясціла чырвоны ўзровень небяспекі. У такое надвор’е знаходзіцца на вуліцы без галаўнога ўбору, кішэннага вентылятара і бутэлькі вады можа абярнуцца праблемамі са здароўем. Сваю падтрымку мінчанам, якія знемагаюць ад спёкі і смагі, прапанавала адна з устаноў сеткі Garage, паведамляе Blizko.by.
Кафэ па адрасе вуліца Магілёўская, 12А прапанавала ўсім ахвотным узяць бутэльку халоднай вады з газам і без. Тэкст з прапановай і напоі супрацоўнікі выставілі на століку летняй верандзе каля ўваходу.
У моцную спёку гідратацыя неабходная не толькі людзям, але і жывёлам. Спецыялісты рэкамендуюць часцей мяняць ваду ў місках хатніх гадаванцаў і па магчымасці падліваць ваду ў ёмістасці для мясцовых птушак, а таксама бяздомных катоў і сабак.