BE RU EN

Прапагандыст Салаўёў — расіянам: Глядзіце, з якой хуткасцю мірнае жыццё знікае

  • 6.08.2026, 17:19

Хутка ў Украіны з'явіцца ўласная балістыка.

Z-прапагандыст Уладзімір Салаўёў раіць расіянам рыхтавацца да росту колькасці удараў ЗСУ. Паводле яго слоў, Украіна блізкая да стварэння ўласнай балістыкі, піша dialog.ua.

Салаўёў фактычна абвінаваціў дзяржаўную прапаганду ў тым, што яна ўводзіць расіян у зман адносна сур'ёзнасці сітуацыі.

«Хі-хі, ха-ха» з экранаў тэлевізара — ніякай вайны няма, — кажа ён. — А пасля прыляціць балістыка! І калі хто не ведае, з якой хуткасцю наступае пекла, паглядзіце на жыццё ў Данецку, у Белгарадзе. Паглядзіце, з якой хуткасцю мірнае жыццё знікае! Ці ёсць у вас ілюзія, што дзесьці можна схавацца? Апамятайцеся!

Раней Салаўёў заклікаў выселіць жыхароў некалькіх рэгіёнаў РФ у азіяцкую частку краіны.

Апошнія навіны