У гаражы ў Гродне прагрымеў выбух
- 6.08.2026, 17:34
Пацярпелі два чалавекі, абрынуліся перакрыцці і перагародкі.
Два чалавекі пацярпелі падчас успышкі газапаветранай сумесі ў гаражным кааператыве ў Гродне, паведамілі у МНС.
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Пушкіна. У адным з гаражоў адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння.
У выніку здарэння абрынуліся пліты перакрыцця і ўнутраныя перагародкі паміж двума гаражнымі ячэйкамі. Пацярпелі два чалавекі. З месца інцыдэнту іх забрала хуткая.
Прычына і абставіны таго, што адбылося, устанаўліваюцца.