Зяленскі: Нарвегія гатовая дапамагчы Украіне са СПА
- 6.08.2026, 17:48
Прэзідэнт Украіны сустрэўся з прэм'ер-міністрам Нарвегіі.
Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з Ёнасам Гарам Стёрэ па абароне Украіны ад удараў Расіі. Пра гэта украінскі лідар паведаміў у Тэлеграм у чацвер, 6 жніўня.
Зяленскі праінфармаваў Стёрэ аб рэалізацыі праграмы будучай антыбалістычнай сістэмы Freyja і графіку наступных крокаў. Ён адзначыў, што нарвежскія прадстаўнікі задзейнічаныя ў працы.
«Скаардынавалі і нашу актыўнасць на жнівень. Разлічваем выйсці на важныя двухбаковыя дамоўленасці ў межах стратэгічнага партнёрства паміж нашымі краінамі», – адзначыў украінскі прэзідэнт.
Ён таксама абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Нарвегіі абарону Украіны ад расійскіх удараў.
«Удзячны Нарвегіі за гатоўнасць дапамагчы і з пастаўкамі сродкаў СПА, і працай з партнёрамі, якія маюць адпаведныя антыбалістычныя магчымасці. Стараемся максімальна паскорыць усе працэсы: магчымасці для абароны нашых людзей патрэбныя штодня», – дадаў Зяленскі.